НОВОСТИ

Мультимедиа
Новости по теме
Другие новости

Упершыню адбудзецца фестываль “Гальшанскі замак”

25.09.2009, 19:38 Культура
3 кастрычніка 2009 года ўпершыню адбудзецца фестываль "Гальшанскі замак", які аб’яднае аматараў сярэднявечнай музыкі і будзе прысвечаны 10-годдзю гурта "Стары Ольса".

Фестываль заснаваны Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам і Турыстычным агенцтвам "Гісторыя-Тур". Партнёр фестываля - кампанія "ГальшаныТур". Асноўная падзея фестываля ў 2009 г. - 10-годдзе творчай дзейнасці лідэра беларускай сярэднявечнай музыкі - гурта "Стары Ольса".

На ўсталяванай каля Гальшанскага замку сцэне адбудзецца вялікі канцэрт гурта "Стары Ольса" і выступы гуртоў старадаўняй музыкі "Тэстаментум Тэррэ", "Расалія", "Келіх кола". У праграме фестываля таксама - рыцарскія забавы і атракцыёны, катанне на конях, восеньскі кірмаш, фаер-шоу, салют.

Пачатак фестывалю а 11.00.

Будуць працаваць гандлёвыя кропкі - сувеніры, ежа, народныя рамёствы. Створаны ўмовы для камфортнага адпачынку - сцэнічная апаратура і асвятленне, агароджаная тэрыторыя, продаж квіткоў на ўваходзе, ахова і г.д. Сярод гасцей урачыстасці - прадзюсары, журналісты, афіцыйныя асобы, мастакі і музыкі.

Будзе арганізаваны выезд з Мінска на аўтобусе. Кошт квіткоў з улікам аплаты за праезд - 45 тысяч для дарослых і 40 тысяч для дзяцей. Таксама да месца можна будзе дабрацца сваім ходам. Каля тэрыторыі Гальшанскага замка арганізаваны паркінг, а квіткі будуць каштаваць 20 тысяч для дарослых і 15 тысяч для дзяцей.

Білеты можна набыць па адрасе: Праязны завулак, д. 3, оф. 1, пакой 2 ці непасрэдна на месцы перад пачаткам фестываля.

Фестываль запланаваны як штогадовы. А ў наступным 2010 годзе яго чакае унікальны юбілей - 400-годдзе заснавання Гальшанскага замка.
В статье

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Новости за 25.09.2009  |  Все новости рубрики

послать другу  версия для печати поделиться:               

Код ссылки на статью

вверх

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА