|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||
|
12 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам упершыню адбудзецца фолк-фэст "Камяніца", у якім возьмуць удзел гурты Kriwi, "Стары Ольса", "Нагуаль", "Джамбібум", "Гаротніца" і інш. Усе грошы ад фэсту пайдуць на рахункі музею.
Музей народнай архітэктуры і побыту быў заснаваны ў 1976 годзе. На яго тэрыторыі пад адкрытым небам захаваныя помнікі драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў з усёй Беларусі: дамы і цэрквы, млыны і гаспадарчыя будынкі. Але драўляныя дамы патрабуюць рэгулярнай апрацоўкі ад грыбка, а іх чаротавыя дахі - аднаўлення. "Мы з'яўляемся бюджэтнай арганізацыяй. Дзяржава фінансуе нас, але лішніх грошай ніколі няма, бо нашыя экспанаты, якім 100-200 гадоў, увесь час патрабуюць дагляду і рамонту. Напрыклад, чаротавы дах на адзін будынак каштуе 70-90 мільёнаў рублёў. Калі яго не замяніць своечасова, будынак набярэ вільготнасць і пачне паступова разбурацца", - распавядае дырэктар музею Святлана Аляксандраўна Лакотка. Музей даволі актыўна праводзіць розныя мерапрыемствы, але фолк-фэст адбываецца на яго тэрыторыі ўпершыню. "Фэст рабіўся адразу па некалькіх прычынах, - прызнаецца каардынатар праекту Сяргей Чэгрынец. - Па-першае, было жаданне дапамагчы музею зарабіць дадатковыя грошы на рэканструкцыю экспанатаў. На жаль, гэтая ўстанова не такая вядомая і папулярная, якой мусіць быць. Туды трэба ездзіць усім - парамі, з дзецьмі, з бацькамі, з бабулямі-дзядулямі. Проста прыязджаць і шпацыраваць сярод лугоў і аўтэнтычных хатак, дыхаць паветрам нашай жывой спадчыны. Па-другое, у нас ёсць добрыя фолк-гурты, якія працягваюць народныя традыцыі, але адпаведных сучасных фэстаў не стае. Нам падалося, што лепшай пляцоўкі для гэтага быць не можа". Кошт квіткоў на мерапрыемства будзе звычайны для музею - 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Наведнікі будуць мець магчымасць не толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазіцыю - уваход адчыняецца ў 10 гадзін раніцы. Фэст працягнецца з 15 да 21 гадзіны. Папярэдняя рэгістрацыя і дадатковая інфармацыя на сайце. Даведка: (029) 670 13 30, (017) 507 69 37.
Последние комментарии
НОВОСТИ ПО ТЕМЕ
Все новости по теме |
||||||||