НОВОСТИ

Мультимедиа
Новости по теме
Другие новости

У Варшаве прайшоў канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”

23.03.2009, 10:36 Культура
  • Паўліна ВІТУШКА, МЫ

У нядзелю, 22 сакавіка, на Тэатральнай плошчы Варшавы прайшоў канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. 

У гэтым годзе канцэрт адмовілася здымаць Польскае тэлебачанне, імпрэза не далічылася і істотнага фінансавання. Папярэднія канцэрты польскае ТБ паказвала ў прамым эфіры і спансіравала іх. Арганізатарам канцэрту выступіла ініцыятыва “Вольная Беларусь”.

На канцэрт прыехаў гурт Dali, лідэр гурта Jab Club Яўген Валошын, былы ўдзельнік Parason Андрэй “Карп”, які зараз жыве ў Варшаве, беларуска-польскі праект “Мёд”.

Карэспандэнт “Мы” ў Варшаве пагутарыла з арганізатарамі канцэрту - Сяргеем Марчыкам і Янэкам Вішнеўскім.

- Канцэрт праводзіцца ўжо 4 гады, якая галоўная ідэя сёлетняй імпрэзы?

С. М.  - Мы хочам паказаць, што змены, якія адбываюцца ў Беларусі, не з’яўляюцца канчатковымі. І цяпер у Беларусі вельмі шмат разнастайных праблемаў. Мы будзем паказваць сітуацыю на прыкладзе Франака Вячоркі, якога спачатку выкінулі з універсітэту, а зараз прызвалі ў войска, парушаючы ягоныя правы. Гэтым мы хочам паказаць польскім гледачам імпрэзы, польскаму грамадству, што ўсе змены, пра якія ўсе кажуць, яшчэ далёкія ад ідэалу, і сітуацыя ў Беларусі - далёкая ад ідэальнай.

Я. В.  - Слоган мінула году быў “Уключы свой голас для Беларусі”, у гэтым - “Пачуй Беларусь”. Гэта, у прынцыпе, падобныя тэмы. Але ў сённяшніх словах ёсць акцэнт на тое, што пры ўсіх гэтых медыйных варунках вакол Беларусі варта лепш прыглядацца да сітуацыі ў краіне, каб не трапіць на розныя піяр-фокусы, якія выкарыстоўвае беларускі рэжым.

- Падчас арганізацыі былі спрэчкі? Перашкоды?

Я. В.  - Усе ведаюць, што зараз крызіс. Наша тэлебачанне - наш партнёр у папярэдніх канцэртах - ідзе не ў найлепшым накірунку. Адзінае, на што мы абапіраліся ў гэтым годзе, была дапамога ад ўладаў гораду і ахвяраванні ад прыватных асоб і фірм. Мы правялі шырокую акцыю пошуку грошай сярод людзей, для якіх справа Беларусі вельмі важная.

С. М.  - З-за абмежаванай колькасці сродкаў мы не змаглі зрабіць канцэрт такім, якім хацелі ад пачатку. Мы не змаглі запрасіць тыя гурты, якія збіраліся. Не змаглі рэалізаваць шмат ідэяў са сцэнай і асвятленнем.

 - Вы кажаце, што не змаглі запрасіць гурты, якія хацелі б. То бок, тыя што запрошаныя, яны не надта пажаданыя?

С. М.  - Яны вельмі жаданыя, але яны прыехалі не цалкам. Напрыклад, з беларускіх гуртоў прыехалі толькі вакалісты. Праўда, гурт Dali прыехаў цалкам.

Я. В.  - Тыя, што не прыехалі, што адмовілі, зрабілі гэта не з-за ідэалагічных прычынаў. Толькі з-за здароўя і складанасці прыватных паездак за мяжу. Але я перакананы ў тым, што група гасцей і музыкаў у гэтым годзе ўнікальная і на высокім ўзроўні.

- Як лічаце, фінансавыя праблемы з правядзеннем канцэрту - сапраўды з-за крызісу, ці можа рашэнне аб скасаванні фінансавання выклікана дыялогам з ЕС, перамовамі на тэму “Усходняга Партнёрства”, візітаў еўрачынавенства? Можа людзі думаюць, што ў такіх справах ужо і не патрэбная дадатковая дапамога?

Я. В.  - Здаецца, што гэта сапраўды крызіс, бо ад прыватных асоб удалося назбіраць сродкі, а гэта значыць, што для польскіх грамадзян справа Беларусі застаецца важнай. А пэўныя фінансавыя цяжкасці з’яўляюцца аб’ектыўнымі.

- Для артыстаў - гэта не канцэрт, дзе можна зарабіць?

Я. В.  - Абсалютна. На 100%. У гэтым годзе артысты граюць толькі за пераезд, начлег і харчаванне.

- Вернемся да музыкі. Першы канцэрт быў рокавы, другі - рэгі, трэці - мікс, а ў гэтым годзе? 

С. М.  - Рок з элементамі рэгі.

- Якім чынам падбіралі песні на канцэрт?

С. М.  - Мы кіраваліся тым, што ў гэтым годзе Польшча адзначае 20-годдзе “Салідарнасці”. Таму і песні - пра дэмакратыю і свабоду. А паміж песнямі - гледачам пакажуць відэа з Франакам Вячоркам. Сярод запрошаных гасцей - Арына і Вінцук Вячоркі, Лявон Баршчэўскі і іншыя.

Канцэрт доўжыўся ад 16-й да 20-й гадзіны. Гледачоў было не вельмі шмат, да таго ж ішоў дождж. Не абыйлося і без скандалу - на канцэрт прыйшлі польскія грамадзяне з плакатамі "Лепш Лукашэнка, чым Качыньскія з Тускам", "Ці Беларусь павінна ісці тым жа шляхам, што і абкрадзеная Польшча?".


Фота ласкава прадастаўленае Кшыштафам КУЧЫКАМ/ FORUM
В статье

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Новости за 23.03.2009  |  Все новости рубрики

послать другу  версия для печати поделиться:               

Код ссылки на статью

вверх

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА