НОВОСТИ

Мультимедиа
Новости по теме
Другие новости

Жаночае імя Беларусі выбіраюць TUT!

28.02.2009, 20:34 Культура

З 23 лютага пачынаецца чарговы этап першага радыё-рэаліці шоў “Жаночае імя Беларусі”, якое праходзіць пры падтрымцы кампаніі “Ивкон”, майстара салодкiх цудаў і імпарцёра лепшага жаночага аўтамабіля KIA Picanto аўтамабільнай кампаніі КІА. Галасаванне пройдзе на галоўнай старонцы парталу TUT.BY 23, 25, 27, 28 лютага і 1 сакавіка, на старонцы Радыё TUT.BY з 23 лютага па 1 сакавіка ўключна.

Пад час збору імёнаў-прэтэндэнтаў на тытул “Жаночае імя Беларусі” прыйшло 83 прапановы, якія падаюцца ў алфавітным парадку.

Нагадаем, што ў гонар Жаночага імені Беларусі па версіі слухачоў Радыё TUT.BY і наведвальнікаў парталу TUT.BY музыка Зміцер Вайцюшкевіч і паэт Уладзімір Някляеў напішуць песню-прысвячэнне, якая будзе прэзентаваная 6 сакавіка ў прамым эфіры Радыё TUT.BY, а 8 сакавіка паўнавартасная прэм’ера песні пройдзе ў межах святочнага канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча на вялікай сцэне КЗ “Мінск”.

Падрабязную інфармацыю пра шоў чытайце TUT, а пакуль выбірайце сваё Жаночае імя Беларусі.

Даведка аб нашых партнерах

Кампанія “Ивкон” абгрунтавана лiчыцца вiртуозам у свеце салодкiх мрояў. Традыцыі, правераныя часам, і сучасныя тэхналогіі падарылі людзям дзясяткі арыгінальных шакаладна-карамельных адчуванняў, папулярныя ў Беларусі і па-за яе межамі. У беларускую гісторыю “Ивкон” увайшоў знакамітым цукерачным брэндам “Коровка”.

 

Марка KIA па выніках 2008 года займае 4-е месца па колькасці продажаў на рынку новых аўтамабіляў у Беларусі і працягвае актыўна пашыраць сваю прысутнасць на ім. Продажы аўтамабіляў паўднёвакарэйскай кампаніі KIA Motors пачаліся ў Беларусі у сакавіку 2006 года. ЗП “Аўтапалас-М”, якое ўваходзіць у склад Міжнароднага аўтамабільнага холдынгу "Атлант-М", ад жніўня 2007 года з’яўляецца эксклюзіўным прадстаўніком KIA Motors Corporation у Беларусі.


В статье

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Новости за 28.02.2009  |  Все новости рубрики

послать другу  версия для печати поделиться:               

Код ссылки на статью

вверх

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА