Пётр КУХТА, / Пётр КУХТА

Самы знакаміты беларускі бард адзначыць юбілей 15 лютага канцэртам у мінскім ДК Прафсаюзаў, а 9-га, у Дзень народзінаў, адбудзецца канцэрт для вузкага кола гарадзенскіх сяброў.

“Мы” віншуем Віктара Шалкевіча з круглай датай і зычым надалей радаваць усю Беларусь сваёй творчасцю! Спадзяемся таксама, што ўлетку Віктар дабудуе свой дом у шыкоўнай вёсцы на мяжы з Літвой.

Дзякуем Віктару Шалкевічу за ласкава прадастаўленыя фота з сямейнага альбому. Заўважым, што подпісы да іх адмыслова для “Мы” склаў сам юбіляр.

Я - выкладчык у Гарадзенскім культасветвучылішчы. 1988 год

Я ў Глыбокім. Канцэрт у школе. 1997 год

Мае студэнткі. Культасветвучылішча. Недзе паміж 1987-1990

Маладзечна-93. Барды. Хто жывы?

У ліцэі ў Бельску-Падляшскім. 90-я

Польшча, мястэчка Сухаволя. 1988 год

Пасля “Дзядоў” у Гародні. З Ірай і Мартай

“Тарцюф” у БДТМІ. 1979 год

Студэнцтва. Батанічны сад. Мінск. 1978

Я на картофлях. БДТМІ. 1978 год

Мы з каляжанкай з курса Верай Амяльчэней (на жаль, яе ўжо няма) пасля практычных заняткаў па грыму

“Плач перапёлкі”. Верх “нямецкай” кар’еры ў кіно. Камендант Гуфельд. Злева - перакладчыца, справа - перакладчык па кіно Ігар Лінёў

Кіназдымкі. Літоўская кінастудыя, фільм “Атрад”, рэжысёр Н. Сіманаў. Зараз мяне заб’юць

Мая сям’я: бацька, мама і я. Фота Міхася Раманюка

Перад дзесятым класам. 1975 год

Школа ў родным Поразаве. Гурток аматараў фота, у руках “Змена”

У першы клас. З братам Стасем. 1966 год

Поразава. Ровар большы за мяне. Сярэдзіна 60-х

Наша сям’я. Футар ля Гарнастаевіч, Свіслацкі раён на Гарадзеншчыне. Баба Франя, дзед Юзаф, брат Стась, цёця Яня, Юзаф і я. 1968 год

Трэба зазначыць, што Віктар Шалкевіч вядомы не толькі сваімі песнямі. Ён скончыў Тэатральны інстытут у Мінску. Працуе ў тэатры лялек у Гародні. “За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры” быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усмешкі, кавалерамі якога з’яўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывен Спілберг і іншыя.

Шалкевіч з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку “Басовішча-92”, “Восень бардаў-93” (Польшча).

Альбомы:

Правінцыя (1992)
Смутны беларускі блюз (1996)
Балады і рамансы (1998)
Добрай раніцы (2002)
За сто крокаў ад Вострае Брамы (2004)
Гарадзенец прызямліўся ў Менску (2006)
Enigmatyczne kino Lwow (польскамоўная кружэлка)

А вось тут можна паглядзець размову Павала Мажэйкі і Віктара Шалкевіча ў праграме “Госць Белсату”.

Смутны беларускі блюз:

{banner_819}{banner_825}
-21%
-50%
-80%
-21%
-45%
-10%
-20%
-50%
-10%
-40%
0063385