фото
З 21 мая па 5 лiпеня ў Беларусi ў сёмы раз пройдуць Днi культуры Швецыi. Культурнiцкiя мерапрыемствы адбудуцца па чатырох напрамках: лiтаратура, кiно, фота i музыка.
 
Па словах кiраўнiка аддзялення Пасольства Швецыi ў Мiнску Стэфана Эрыксана, у Беларусi будуць прадстаўленыя сучасныя культурныя праекты, якiя выклiкаюць iнтарэс у самой Швецыi.
"Адметнай рысай сёлетнiх Дзён мне падаецца вялiкае прадстаўнiцтва ў нашых праектах жанчын. Мажлiва, гэта атрымалася выпадкова, але шведская палiтыка заўсёды была скiраваная да раўнапраўя мужчынаў i жанчын ва ўсiх грамадскiх сферах", — азначыў дыпламат, як заўжы, выступаючы па-беларуску.
 
Гэтак, лiтаратурныя Днi Швецыi пройдуць у Полацку (21 мая, 16.00, Музей-бiблiятэка Сiмяона Полацкага), Мiнску (22 мая, 18.00, Палац мастацтва), Лунiнцы (23 мая, 13.00, Прафiсiйны лiцэй прыборабудавання) i Баранавiчах (24 мая, 16.00, Цэнтральная гарадская бiблiятэка iм. Таўлая). У гэтых iмпрэзах возьмуць удзел пiсьменнiца i журналiстка найбуйнейшай шведскай штодзённай газеты Dagens Nyheter Iда Бёр"ель (Ida Börjel), паэткi Сiла Наўман (Cilla Naumann) i Солья Крапу (Solja Krapu).
 
Сучасная шведская фатаграфiя прадстаўлена двума фотапраектамi. Выстава знакамiтага шведскага фатографа Енца Ластхейна "Белае мора — Чорнае мора" пройдзе з 28 мая па 29 чэрвеня ў сталiчнай галерэе "Мир фото". Як адзначыла каардынатар праграм аддзялення пасольства Алена Касько, гэта карцiны пра "ўсходнюю мяжу Еўразвязу, пра тое, што мы разумеем, як сутыкненне усходняй i заходняй цывiлiзыцый". Адкрыццё выставы адбудзецца 28 мая ў 18.00.
 
Выстава маладых шведскiх фатографаў "Балансуючы памiж Стакгольмам i Мiнскам" будзе экспанавацца з 14 чэрвеня па 5 лiпеня ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва. Адкрыццё выставы — 14 чэрвеня а 17-й.
 
Музычная частка Дзён культуры Швецыi прапануе канцэрт "Сучасная музыка ад сучасных жанчын" шведскiх жаночых гуртоў Lowood, Tikkli me i DJ Furious Fiesta. У музычнай праграме удзельнiчае беларускi гурт "Iндыга". Канцэрт адбудзецца 7 чэрвеня ў 19.00 у клубе "Night star".
 
Фестываль сучаснага шведскага кiно пройдзе з 4 па 13 чэрвеня ў мiнскiм кiнатэатры "Цэнтральны". У межах кiнафесту беларускiя гледачы убачаць 8 мастацкiх i 8 кароткаметражных фiльмаў, якiя будуць дэманстравацца з рускамоўнымi субтытрамi.
 
Стэфан Эрыксан настойлiва параiў усiм паглядзець псiхалагiчную драму Роя Андэрсана "Ты, жывы!" — найлепшы фiльм Швецыi 2007 году. Галоўнай iдэяй стужкi — найбольшым захапленьнем чалавека з"яўляецца iншы чалавек.
 
 
Аляксандр Заяц
{banner_819}{banner_825}
-26%
-25%
-10%
-15%
-18%
-50%
0063385