Гэтая скандальная гісторыя здарылася на фабрыцы “Пінскдрэў-Адрыяна”.

Як піша ў аўторкавым нумары газета “Пінскі вестнік”, 16-гадовага падлетка незаконна ўзялі на працу. Яго дапусцілі да яе без адпаведнай падрыхтоўкі, навучання і тлумачэння правілаў тэхнікі бяспекі. Акрамя таго, станок, за які яго паставілі працаваць, быў у тэхнічна няспраўным стане.

Сукупнасць гэтых парушэнняў прывяла да траўмы рукі і падлетку давялося ампутаваць два пальцы. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да дзвюх службовых асобаў прадпрыемства.

-20%
-30%
-30%
-20%
-30%
-10%
-20%
-10%
-20%