Белорусский портал TUT.BY
АВТОРИЗАЦИЯ
НОВОСТИ
 
   
 
 Запомнить меня  Безопасный вход
 
 
 



AРХИВ НОВОСТЕЙ

ПОДПИСКА НА НОВОСТИ
Ваш e-mail:  

 

Каб не перайсці ў ЧУП – развод з жонкай і шлюб з супрацоўніцай

31 октября 2007 » Экономика и бизнес
Берасцейскі прадпрымальнік Сяргей вымушаны развесціся з жонкай і ажаніцца з супрацоўніцай свайго прадпрыемства, каб захаваць бізнэс.

- Нічога страшнага не адбылося, - непахісна гаворыць пра развод цяпер ужо былая жонка Ганна. - Мы не будзем рэгістраваць унітарнае предпрыемства. Падлічылі, што з нашымі відамі дзейнасці гэта зусім непатрэбная стратная рэч. І так працуем шмат, а атрымоўваем з кожным годам усе менш.
Прычынай разводу стаў… Указ прэзідэнта, які забараняе з новага года індывідуальным прадпрымальнікам мець іншых працаўнікоў, акрамя членаў сямей ды блізкіх сваякоў. Сэнс ракіроўкі такі. Пасля разводу з Ганнай прадпрымальнік Сяргей мусіць ажаніцца на адной са сваіх супрацоўніц. Дзяўчына працуе ў ІП ужо калі трох гадоў, добра сябе зарэкамендавала. Вось зараз новая пасада - жонка шэфа.

Частка бізнэсу застанецца зарэгістраваная на Сяргеі, частка - на Ганне, астатняе будуць афармляць на састарэлых бацькоў, а недахоп працоўных рук кампенсуюць новай жонкай.

Як прадпрымальнік будзе складаць шлюбны кантракт, каб прапісаць там усе магчымыя недарэчнасці, чытайце TUT.

- Нягледзячы на тое, што мы скасавалі шлюб месяц таму, але пра гэта ніхто не ведае. Нават бацькі. Мы не ведаем, што ім сказаць, бо яны вельмі кансерватыўныя і не змогуць зразумець наша рашэнне, а яшчэ і вянчаныя. Разам жывем 19 гадоў і для многіх з’яўляемся ўзорнай сям’ёй. Сябрам, канешне, скажам нешта, але пасля. Ім не трэба гэтага ведаць. Але патрэбна зарабляць грошы. Пакуль што ў нас няма іншага выйсця.


Новости за 31 октября 2007  |  Все новости рубрики послать другу послать другу       версия для печати версия для печати       код ссылки на статью вставить в блог

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter