|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||
На дваццатым Басовішчы выступіць 20 гуртоў24 июня 2009Маша Яр, Еўрапейскае радыё для Беларусі
Каб на іх паглядзець, трэба будзе заплаціць 4,5 долары за ўваход.
Юбілейны дваццаты фэст маладой беларускай музыкі “Басовішча” стартуе 17-га ліпеня ў польскім Гарадку. Новыя арганізатары фэсту Кася Кузміч і Мажэна Саевіч распавялі Еўрарадыё пра падрыхтоўку і асаблівасці сёлетніх “Басоў”, а таксама будучыя перспектывы фэсту. Паводле слоў Касі Кузміч, спіс выступоўцаў Басовішча-2009 цалкам складзены. На фестывальнай пляцоўцы выступяць 20 гуртоў: пераможцы конкурсу розных гадоў, госці і хэдлайнеры: Кася Кузміч: “Была ўвогуле вялікая праблема, каб скласці праграму, таму што ў гэтым годзе ёсць 20 гуртоў. Гэта сапраўды шмат. Гурты, якія ўпершыню прыедуць на фэст, можа, трошкі пакрыўджаныя, бо маюць менш часу чым гурты-хэдлайнеры "Басовішча". Усё гэта проста залежнасці ад абставін”. Адмысловых пажаданняў да ўдзельнікаў юбілейнага "Басовішча" ў арганізатараў не было. Хіба што некаторыя гурты самі вырашылі “трахануць мінулым”. Гурт N.R.M. , напрыклад, выступіць на фэсце ў рэтраспектыўным вобразе Мроі. Крама плануе заспяваць некалькі песень Бонды. З некаторымі гуртамі арганізатарам, па словах Касі, давялося дамовіцца наконт адмысловай праграмы: Кася Кузміч: “Калі казаць пра спецыяльныя дамовы, дык з гуртом “ДзеціДзяцей” мы дамовіліся наконт таго, каб яны сыгралі цалкам беларускамоўную праграму. Тое самае адбылося і з гуртом “Жнюв””. Як адзначае Кася, 17-га ліпеня фэст распачнецца а 19-й гадзіне. Афіцыйная частка адкрыцця адбудзецца ў 20.00. 18-га ліпеня а 17-й гадзіне рушыць другі дзень фэсту. Цягам абодвух дзён канцэрты будуць доўжыцца да глыбокай ночы – ажно да паловы на трэцюю. Гэтая акалічнасць зусім не палохае арганізатараў. Кася Кузміч: “Раней здаралася, што канцэрты доўжыліся і да чацвёртай раніцы. Сёлета позна выступаюць тыя гурты, якіх публіка "Басовішча" вельмі добра ўспрымае”. Па словах Мажэны Саевіч, квіток на “Басовішча”, што ўключае ўваход на канцэрты і месца ў намётавым гарадку, будзе каштаваць усяго 15 польскіх злотых, каля 4,5 долараў (раней ён каштаваў 10 злотых - ЕРБ). Як звычайна будуць разгорнуты кропкі харчавання. Апроч таго з’явіцца месца, дзе гледачы змогуць зарадзіць мабільны тэлефон: Мажэна Саевіч: “У гэтым годзе мы хочам зрабіць месца, дзе будзе можна зарадзіць нашы мабільнікі. Гэта магчыма пры наяўнасці квітка, які будзе каштаваць 15 злотых на 2 фестывальныя дні”. Апроч канцэртаў гледачы дваццатага "Басовішча" маюць магчымасць акунуцца ў мінулае фэсту дзякуючы фотаздымкам, відэа, фільмам, якія будуць дэманстравацца ў адмысловым намёце. Таксама на “Басах” можна будзе набыць традыцыйныя майкі і іншыя рэчы з новым лагатыпам, які распрацаваў у гэтым годзе беластоцкі графік Юрка Асеннік, які мае сваю гісторыю ўзаемаадносінаў з "Басовішчам". Паступова новыя арганізатары абяцаюць зварухнуць фестываль з мёртвай кропкі: Кася Кузміч: “Мы будзем рухацца паступова. Адна-дзве новыя рэчы ў год. Каб гэта не была рэвалюцыя. Каб не атрымалася сапсаваць таго, што ёсць. Будзем рабіць асцярожныя крокі”. Фестываль "Басовішча" вядзе сваю гісторыю з 1989-га года, калі на адной з маёвак БАСу ўзнікла ідэя вялікага фэсту беларускай музыкі. На імпрэзе прысутнічалі беларускія музыкі, спяваліся беларускія песні. У наступным 1990-м годзе адмыслоўцы знайшлі месца пад фэст, і з гэтага часу пачаўся адлік фестывалю. Нягледзячы на тое, што сёлета фэст пройдзе ў 20-ы раз, асноўныя мерапрыемствы арганізатары рыхтуюць на наступны юбілейны год. Кася Кузміч: “Я спадзяюся, што ў наступным годзе атрымаецца зрабіць тры дні фэсту, можа нават і больш. Мы збіраемся выдаць альбом фотаздымкаў пра "Басовішча". Таксама CD і DVD - дыскі з запісамі папярэдніх фестываляў”. Абноўленая праграма ПЯТНІЦА 17.07.2009 19.00 - 2.30 19.00 Жнюв 19.30 Тарпач 20.00 АДКРЫЦЦЁ ФЭСТЫВАЛЮ 20.10 SOK 20.45 BAN-ZHVIRBA 21.25 B:N 22.15 RIMA 23.05 ZERO-85 00.00 Зьніч 00.50 IQ48 1.40 Сцяна СУБОТА 18.07.2009 17.00 - 2.30 Адмысловая праграма з нагоды юбілею (выстава, запісы з ранейшых фестываляў) 17.00 Рахіс 17.35 Босае Сонца 18.15 ДзеціДзяцей 19.00 OSIMIRA 19.45 Палац 20.30 Крама + Бонда 21.30 LAO CHE 23.00 Нейра Дзюбель 23.50 ULIS 00.50 N.R.M. + Мроя Афіцыйны сайт фэста: www.basowiszcza.org.
Последние комментарииНОВОСТИ ПО ТЕМЕ
Все новости по теме |
||||||||